Музей баявой славы “89 Гвардзейскага мінамётнага палка легендарных “Кацюш” знаходзіцца ў Дзяржаўнай установе адукацыі “Валевачоўская сярэдняя школа Чэрвеньскага раёна” па адрасе: аг.Валевачы, вул.Школьная, 1.
Профіль(у адпаведнасці з Кодэксам)–гістарычны.
На сайце ўстановы адукацыі размешчана старонка, прысвечаная музею, а таксама экспазіцыі па генацыду:
МУЗЕЙ БОЕВОЙ СЛАВЫ
НЕДЕЛЯ МУЗЕЕВ
Геноцид белорусского народа в годы Великой Отечественной войны
Музей Баявой Славы 89 Гвардзейскага-мінамётнага палка быў заснаваны ў 1984 г. Ініцыятарамі яго заснавання былі член савета ветэранаў 89 ГМП, удзельнік баёў за вызваленне Чэрвеньскай зямлі Жлоба Фёдар Сцяпанавіч і былы дырэктар школы Шукела Марыя Іванаўна.
На першай экспазіцыі мы можам назіраць баявы шлях 89 ГМП легендарных “кацюш”.
Полк быў сфарміраваны ў ліпені 1942 г. у Маскве. Уваходзіў у склад 49 Арміі 2 Беларускага фронту. Камандаваў палком Волкаў А.А. Першы бой 89 полк прыняў у жніўні 1942 года пад Сталінградам. Затым удзельнічаў у бітве на Арлоўска-Курскай дузе, вызваляў Украіну і Беларусь. Званне “гвардзейскі” прысвойвалася за выключныя заслугі, а
яно да многага абавязвала. 89-ы мінамётны полк выкарыстоўваўся на самых адказных участках баявых дзеянняў. Байцы-гвардзейцы не раз выходзілі пераможцамі з самых складаных сітуацый.
Наступная экспазіцыя прысвечана легендарнай “Кацюшы-вызваліцельніцы”, баявой машыне БМ-13. Асколкі снарадаў можна назіраць у нашым музеі.
На экспазіцыі “Яны абаранялі Радзіму” вы бачыце фотаздымкі нашых землякоў, аднавяскоўцаў, якія разам з Чырвонай Арміяй знішчалі нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Амаль усе экспанаты музея прывёз і даслаў Фёдар Сцяпанавіч Жлоба, член Савета ветэранаў 89 ГМП. Ён уражэнец Беларусі. З 1942 г. па 1946 г. ён быў неадлучнай часткай 89 ГМП, гвардыі старшыня 3-га дывізіёна. На франтах Вялікай Айчыннай вайны быў 5 раз паранены. Узнагароджаны медалямі “За баявыя заслугі”, “За абарону Сталінграда”, “За ўзяцце Кёнінсберга”, “За перамогу над Германіяй” і інш. Дзякуючы Фёдару Сцяпанавічу былі сабраны і ўстаноўлены ўсе факты Чэрвеньскай аперацыі.
Навучэнцы-музейшчыкі ўстановы адукцыі прымалі удзел
у Міжнародных маладзежных навукова-практычных канферэнцыях “Вялікая Айчынная вайная 1941-1945 гг. у гістарычнай памяці народа”, Рэспубліканскім конкурсе “Дарогамі памяці” (намінацыя “Гісторыя вайны ў асобах”), конкурсах, прысвечаных 65-годдзю, 70-годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
раскрыть » / « свернуть