Читаем с мамой о главном - Валевачёвская СШ
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Читаем с мамой о главном

Перечень литературы (произведений) для использования учреждениями образования

при проведении флеш-моба

«ЧИТАЕМ С МАМОЙ О ГЛАВНОМ»

 

1-4 классы:

  1. Благинина, Е. Посидим в тишине / Е. Благинина // Золотой веночек : сборник произведений для внеклассного чтения в 3 классе. – Мiнск: Народная асвета, 2016.- С.43-44.- (Школьная библиотека)

Е. Благинина. Посидим в тишине

Мама спит, она устала…
Ну и я играть не стала!
Я волчка не завожу,
А уселась и сижу.

Не шумят мои игрушки,
Тихо в комнате пустой.
А по маминой подушке
Луч крадется золотой.

И сказала я лучу:
– Я тоже двигаться хочу!
Я бы многого хотела:
Вслух читать и мяч катать,
Я бы песенку пропела,
Я б могла похохотать,
Да мало ль я чего хочу!
Но мама спит, и я молчу.

Луч метнулся по стене,
А потом скользнул ко мне.
– Ничего, – шепнул он будто, –
Посидим и в тишине!..

  1. Баруздин, С. Кто с кем дружит / С.Баруздин // Золотой веночек : сборник произведений для внеклассного чтения в 3 классе. – Мiнск: Народная асвета, 2016.- С.38-39.- (Школьная библиотека)

С. Баруздин. Кто с кем дружит

Дружит солнце с небом ясным,
С ветром дружат облака,
И, конечно, не напрасно
С родником дружна река.
Дружит дерево с землею,
Дружит с солнцем и теплом.
Дружат снег и лед зимою,
Летом – молния и гром.
Ну, а если листьев стаи
Начинают хоровод,
Это осень золотая
В крепкой дружбе с урожаем
Рука об руку идет.
Как дорого на свете много!
Не пройдешь по ним пешком!
Дружит колесо с дорогой,
А дорога – с колесом.
Дружат улицы с домами,
В доме дружат этажи,
Дружат лампы с проводами,
По которым ток бежит.
Как слова в стихотворенье,
Дружат люди и станки,
Что приводятся в движенье
По волшебным мановеньям
Человеческой руки.
Все на свете людям служит:
И земля, и солнца свет…
Человек с работой дружит!
Этой дружбы лучше нет!

 

  1. Голявкин, В. Как я помогал маме мыть пол / В. Голявкин // Золотой веночек : сборник произведений для внеклассного чтения в 3 классе. – Мiнск: Народная асвета, 2016.- С.73-74.- (Школьная библиотека)

В. Голявкин. Как я помогал маме мыть пол

Я давно собирался пол вымыть. Только мама не разрешала мне. «Не получится, — говорит, — у тебя...» — Посмотрим, как не получится!

Трах! — опрокинул ведро и пролил всю воду. Но я решил, так даже лучше. Так гораздо удобнее мыть пол. Вся вода на полу; тряпкой три — и всё дело. Воды маловато, правда. Комната-то у нас большая. Придётся ещё ведро воды на пол вылить. Вылил ещё ведро, вот теперь красота! Тру тряпкой, тру — ничего не выходит. Куда же воду девать, чтобы пол был сухой? Без насоса тут ничего не придумать. Велосипедный насос нужно взять. Перекачать воду обратно в ведро.

Но когда спешишь, всё плохо выходит. Воды на полу не убавилось, и в ведре пусто. Наверно, насос испортился.

Придётся теперь с насосом повозиться.

Тут мама в комнату входит.

— Что такое, — кричит, — почему вода?

— Не беспокойся, мама, всё будет в порядке. Надо только насос починить.

— Какой насос?

— Чтобы воду качать...

Мама взяла тряпку, смочила в воде, потом выжала тряпку в ведро, потом снова смочила, опять в ведро выжала. И так несколько раз подряд. И воды на полу не стало.

Всё оказалось так просто. А мама мне говорит:

— Ничего. Ты мне всё же помог.

 

  1. Маршак, С. Ежели вы вежливы / С. Маршак // Золотой веночек : сборник произведений для внеклассного чтения в 3 классе. – Мiнск: Народная асвета.- С.126-129.- (Школьная библиотека)

 

С.Маршак.  Ежели вы вежливы

Ежели вы
Вежливы
И к совести
Не глухи,
Вы место
Без протеста
Уступите
Старухе.

Ежели вы
Вежливы
В душе, а не для виду,
В троллейбус
Вы поможете
Взобраться
Инвалиду.

И ежели вы
Вежливы,
То, сидя на уроке,
Не будете
С товарищем
Трещать, как две сороки.

И ежели вы
Вежливы,
Поможете
Вы маме
И помощь ей предложите
Без просьбы
То есть сами.

И ежели вы
Вежливы,
То в разговоре с тетей,
И с дедушкой,
И с бабушкой
Вы их не перебьете.

И ежели вы
Вежливы,
То вам, товарищ, надо
Всегда без опоздания
Ходить на сбор отряда,
Не тратить же
Товарищам,
Явившимся заранее,
Минуты на собрание,
Часы на ожидание!

И ежели вы вежливы,
То вы в библиотеке
Некрасова и Гоголя
Возьмете не навеки.
И ежели вы
Вежливы,
Вы книжечку вернете
В опрятном, не измазанном
И целом переплете.

И ежели вы
Вежливы,
Тому, кто послабее,
Вы будете защитником,
Пред сильным не робея.

Знал одного ребенка я.
Гулял он с важной нянею.
Она давала тонкое
Ребенку
Воспитание.
Был вежлив
Этот мальчик
И, право, очень мил:
Отняв у младших
Мячик,
Он их благодарил,
«Спасибо!» — говорил.

Нет, ежели вы
Вежливы,
То вы благодарите,
Но мячика
У мальчика
Без спросу
Не берите!

  1. Саконская, Н. Разговор о маме / Н. Саконская // Золотой веночек : сборник произведений для внеклассного чтения в 3 классе. – Мiнск: Народная асвета, 2016.- С.218-219.- (Школьная библиотека)

 

Н. Саконская. Разговор о маме

От чистого сердца,

Простыми словами

Давайте, друзья,

Потолкуем о маме.

 

Мы любим ее

Как хорошего друга

За то, что у нас

С нею все сообща,

 

За то, что когда

Нам приходится туго,

Мы можем всплакнуть

У родного плеча.

 

Мы любим ее и за то,

Что порою

Становятся строже

В морщинках глаза.

 

Но стоит с повинной

Прийти головою —

Исчезнут морщинки,

Умчится гроза.

 

За то, что всегда

Без утайки и прямо

Мы можем доверить

Ей сердце свое.

 

И просто за то,

Что она наша мама,

Мы крепко и нежно

Любим ее.

 

  1. Адкуль пайшлiбеларусы // Чарадзейнае слова : зборнiк твораў для пазакласнага чытання ў 3-м класе. – Мiнск: Беларусь, 2016.- С.22-24.- (Школьная бiблiятэка)
  2. Возера Нарач // Чарадзейнае слова : зборнiк твораў для пазакласнага чытання ў 3-м класе. – Мiнск: Беларусь, 2016.- С.24-26.- (Школьная бiблiятэка)
  3. Клышка, А. Францыск Скарына, альбо як да нас прыйшла кнiга (урыукi) / А. Клышка // Чарадзейнае слова : зборнiк твораў для пазакласнага чытання ў 3-м класе. – Мiнск: Беларусь, 2016.- С.77-80.- (Школьная бiблiятэка)
  4. Бядуля, З. Скарб / З. Бядуля // Чарадзейнае слова : зборнiк твораў для пазакласнага чытання ў 3-м класе. – Мiнск: Беларусь, 2016.- С.103-109.- (Школьная бiблiятэка)
  5. Гурскi, В. Маленькiя памочнiкi / В. Гурскi // Чарадзейнае слова : зборнiк твораў для пазакласнага чытання ў 3-м класе. – Мiнск: Беларусь, 2016.- С.115-117.- (Школьная бiблiятэка)
  6. Лёгкi хлеб: беларуская народная казка // Чарадзейнае слова : зборнiк твораў для пазакласнага чытання ў 3-м класе. – Мiнск: Беларусь, 2016.- С.276-279.- (Школьная бiблiятэка)
  7. Васiлевiч, А. Вернiсаж / А. Васiлевiч // Чарадзейнае слова : зборнiк твораў для пазакласнага чытання ў 3-м класе. – Мiнск: Беларусь, 2016.- С.292-300.- (Школьная бiблiятэка)
  8. Арабей, Л. Мама / Л.Арабей // Чарадзейнае слова : зборнiк твораў для пазакласнага чытання ў 3-м класе. – Мiнск: Беларусь, 2016.- С.301-304.- (Школьная бiблiятэка)
  9. Гiль, М. Першы настаўнiк / М. Гiль // Чарадзейнае слова : зборнiк твораў для пазакласнага чытання ў 3-м класе. – Мiнск: Беларусь, 2016. - С.313-315.- (Школьная бiблiятэка)
  10. Iгнаценка, Р. Патрэбная справа / Р. Iгнаценка // Залатая ранiца : апавяданнi, казкi, вершы. – Мiнск: Выдавецкi дом «Звязда», 2015.- С.169-171.- (Школьная бiблiятэка)
  11. Чарняўскi, М. Слуцкiя паясы / М. Чарняўскi // Чарадзейнае слова : зборнiк твораў для пазакласнага чытання ў 3-м класе. – Мiнск: Беларусь, 2016.- С.26-28.- (Школьная бiблiятэка)
  12. Лукша, В. Рукiмацi / В. Лукша // Гурскi, В. Маленькiя памочнiкi / В. Гурскi // Чарадзейнае слова : зборнiк твораў для пазакласнага чытання ў 3-м класе. – Мiнск: Беларусь, 2016.- С.143-144.- (Школьная бiблiятэка)

 

 

5-11       классы:

  1. Брыль, Я. Мацi / Я. Брыль // Радзiма мая дарагая : зборнiк твораў для 6-га класа. У IIкн. Кн.1. / уклад. Вiктара Шнiпа. – Мiнск: Мастацкая лiтаратура, 2017.- С.3-7.- (Школьная бiблiятэка)
  2. Куляшоў, А. Я хаце абавязаны прапiскаю / А. Куляшоў // Родныя словы : вершы i паэмы : для ст. шк. узросту / склад. Т.Ф. Рослiк. – Мiнск : Беларус. Энцыкл. iмя П. Броўкi, 2015. – С.116-117.- (Школьная бiблiятэка)
  3. Броўка, П. Голас сэрца (урывак) / П. Броўка // Родныя словы : вершы i паэмы : для ст. шк. узросту / склад. Т.Ф. Рослiк. – Мiнск : Беларус. Энцыкл. iмя П. Броўкi, 2015. – С.28-45.- (Школьная бiблiятэка)
  4. Бядуля, З. Мiнiяцюры / З. Бядуля // Роднае  карэнне : зборнiк беларускай прозы : для ст. шк. узросту / уклад. Г.М. Малей. – Мiнск : Беларус. Энцыкл. iмя П. Броўкi, 2010. – С.21-57.- (Школьная бiблiятэка)

 

 

 

 

Для поиска произведений дополнительно можно использовать электронные ресурсы открытого доступа:

 

  1. Беларуская палiчка: беларуская электронная бiблiятэка (http://knihi.com/)
  2. Белорусская цифровая библиотека (http://library.by)
  3. Национальная электронная детская библиотека (http://arch.rgdb.ru/xmlui/)

 

 

ВЕРШЫ ПРА МАМУ

Русак, А. Пакланюся / А. Русак // Мама, маці, матуля / Л. С. Ананіч, У. А. Мачульскі, В. А. Праўдзін і [др.] – Минск, 2006. – С. 23.

Адам Русак. Пакланюся…

Матулі роднай,

Што мне дары

Жыццё вясною

 

Я пакланюся

За тыя рукі,

Якімі рэжу

І сталь, і камень

 

За тыя вочы

Якімі бачу

Я свет цудоўны

Маёй Радзімы

 

За то сэрца

Якім спяваю

Хвалу і славу

Маёй краіне

 

Танк, М. Рукі маці / М. Танк // Мама, маці, матуля / Л. С. Ананіч, У. А. Мачульскі, В. А. Праўдзін і [др.] – Минск, 2006. – С. 25.

Максім Танк. Рукі маці

Іх цалавала зямля
Сваімі пясчанымі вуснамі
I каласамі;
Неба спякотай, вятрамі, дажджамі
Іх цалавала.

 

Пража нямала
З іх выпіла ў ночы бяссонныя
Свежасці ранняй.
Колькі яны запалілі сьвітанняў,
Зораў над намі.

 

Колькі сягоння на іх
Віднеецца чорных, глыбокіх
Шрамоў і маршчынаў,
Гэта сляды, што навекі пакінуў
Шлях наш суровы.

 

Толькі заўсёды,
Як мы зберымося дамоў
I на стол пакладзе рукі маці,
Быццам ад сонца, ад іх пасвятлее ў хаце
I ў сэрцы.

 

  

Тарасюк, Л. Сустрэча з маці / Любоў Тарасюк // Мама, маці, матуля / Л. С. Ананіч, У. А. Мачульскі, В. А. Праўдзін і [др.] – Минск, 2006. – С. 379.

Любоў Тарасюк. Сустрэча з маці

Дзень добры, мама!..

Рук тваіх

Такі шчаслівы сёння шчэбет,

Што неба мала на дваіх

І цэлы свет для іх патрэбен            

 

Здаецца, той вярнуўся май.

І мне аж боязна азвацца.

Нібыта мне – яшчэ не дваццаць,

Нібы мяне – яшчэ няма..

 

Малю, каб кожны дзень збярог

Цябе такою   

                        ў гэтай хаце…

У валасах тваіх – пяро

Шчымліва-маладых акацый..

 

Галубовіч, Л. Памяць травы / Леанід Галубовіч // Мама, маці, матуля / Л. С. Ананіч, У. А. Мачульскі, В. А. Праўдзін і [др.] – Минск, 2006. – С. 327.

Леанід Галубовіч. Памяць травы

Вясновы пах дурманіць галаву,

Нагамі бела-саннымі дзяўчына,

Нібы ў ваду халодную, ў траву,

Ступае і смяецца беспрычынна..

 

А я гляджу самотна з вышыні,

Узросту і дазвання не прыпомню,

Цнатлівай босай чуйнасці ступні,

Свайго юнацтва на прырэчнай пойме.

 

Як быццам бы ў травы ўсё той жа пах

І колер паўтараецца нязменна

 

…Прымуржу вейкі, а ў маіх вачах,

Ляжыць валкамі высахлае сена.

Яшчэ яно не ў копах і яшчэ,

Яго чакае цёмная адрына,

 

З зялёным сырадоем на шчацж

Смяецца мне ссівелая дзяўчына

 

Паўлаў, У. Ты на золку мяне разбудзіць шкадавала / У. Паўлаў // Мама, маці, матуля / Л. С. Ананіч, У. А. Мачульскі, В. А. Праўдзін і [др.] – Минск, 2006. – С. 407.

Уладзімір Паўлаў. Ты на золку мяне разбудзіць шкадавала

Яшчэ учора за вокнамі восень шугала,

А сягоння – рыпіць мяккім снегам зіма.

Ты на золку мяне разбудзіць шкадавала

І за статкам выходзіла ў поле сама.

 

Мне тады сніўся Паўка ў тачанцы крылатай

І найлепшыя мары здзяйсняліся ў сне.

І далёка ад роднай бацькоўскае хаты

Хіба ж можна забыцца пра ўсё гэта мне?

 

Пакуль змена на варце яшчэ не настала,

Я ўсе гукі і шорахі прагна лаўлю.

З-за мяне не адную ты ноч недаспала,

А цяпер, мама, – я недасплю.

 

 

Пранчак, Л. Мама / Леанід Пранчак // Мама, маці, матуля / Л. С. Ананіч, У. А. Мачульскі, В. А. Праўдзін і [др.] – Минск, 2006. – С. 417.

Леанід Пранчак. Мама

 

Завязала хусцінку накругла.

Маладзейшаю стала – уміг.

Твар ад сонца вясновага смуглы,

У ледзь бачных маршчынах густых

 

Поле грады, унукаў гадуе.

Знае чорнага хлеба цану.

За яе сівізну маладую

Я сваю адчуваю віну.

 

 

Трафімчук, М. Матулі / М. Трафімчук // Мама, маці, матуля / Л. С. Ананіч, У. А. Мачульскі, В. А. Праўдзін і [др.] – Минск, 2006. – С. 137.

Мікола Трафімчук. Матулі

Вось толькі што зоркі паснуліЮ

І сонейка спорна ўстаею…

Ты зноў недаспала, матуля, –

Смыляць яшчэ рукі твае.

 

Твой сон быў трывожны, кароткі,

Такі, як астатнія ўсе.

А дзе той юнацкі, салодкі,

Ва ўсёй сваёй райскай красе?..

 

Устанеш, сюды-туды ступіш –

Такія кароткія дні!..

Прыляж пасля, як парупіш, –

І сон свій салодкі прысніш.

 

Пісьмянкоў, А. Мама / А. Пісьмянкоў // Мама, маці, матуля / Л. С. Ананіч, У. А. Мачульскі, В. А. Праўдзін і [др.] – Минск, 2006. – С. 131.

Алесь Пісьмянкоў. Мама

Мама заўсёды чакала,

Мама свій час не лічыла,

Мама жывым спагадала –

Мама лячыла.

Мама душою трымцела.

Мама дабра ўсім хацела,

Мама ні ў чым не лаўчыла –

Мама вучыла.

Мама заўсёды трывала,

Мама да скону рабіла,

Мама сябе забывала –

Мама любіла.

 

 

Янішчыц, Я. Мамчына сіла / Я. Янішчыц // Мама, маці, матуля / Л. С. Ананіч, У. А. Мачульскі, В. А. Праўдзін і [др.] – Минск, 2006. – С. 201.

Я. Янішчыц. Мамчна сіла

 

Пачынае святлець,

Толькі дрэва — у раме.


...Як балюча хварэць

Пры наглядзе у мамы!

 

Бачыш рукі, што спрэс

Гатавалі, палолі.

 

Воля маміна — лес.

Доля маміна — поле.

 

«Вось з маліны настой.

Чабарэц. Цвет ліповы».

 

А сама пехатой —

Трэба сена і дровы.

 

«Ты папі. Анягож

Не адыдзе хвароба?»

 

А сама басанож

Па дажджы і калдобах.

 

А сама — за вадой

У галалёд і завею,

Покуль чахну журбой

I падняцца не ўмею,

 

Покуль трызню у сне

Жоўтым снегам і сінім.

...Голька дрэва ў акне

А ці маміна сіла?

 

 

Ляшчун, М. Просьба да маці / М. Ляшчун // Мама, маці, матуля / Л. С. Ананіч, У. А. Мачульскі, В. А. Праўдзін і [др.] – Минск, 2006. – С. 232.

М. Ляшчун. Просьба да маці

Забяры мяне, любая мама,
У той час, у той дзень, у той міг,
Калі ўсмешка з вачэй не спадала
З маладых і вясёлых тваіх.

Я ў маленстве ізноў апынуся
І сасню зноў дзіцячыя сны,
Да жбанка з малаком прытулюся...
Мо і спраўдзяцца зрэшты яны?

Завядзі мяне, любая мама,
На той луг, дзе нас вабіў вятрак,
Ты даруй мне, што дома быў мала,
Гасцяваў на залётных вятрах.

Я ў думках дамоў прылятаю
І ў мроях хаджу басанож
Па тых сцежках палескага краю,
Дзе мілуюцца Прыпяць і Сож.

 

 

Ляшчун, М. Маленькая пакаяльная малітва / М. Ляшчун // Мама, маці, матуля / Л. С. Ананіч, У. А. Мачульскі, В. А. Праўдзін і [др.] – Минск, 2006. – С. 233.

М. Ляшчун. Маленькая пакаяльная малітва

 

Лічыцьму сябе вінаватым,

Пакуль не даруе мне Бог,

Што любую маму і тату

Ад лішніх трывог не бярог.

 

Пішу пакаяльна замову,

Хоць ведаю ўсё загадзя –

Як трэба ласкавае слова

На схіле цяжкога жыцця.

 

Яно лепш за лекі загоіць

Душэўныя раны заўжды

І кропляй жывою натоліць

Надрыўныя лёсам гады.

 

Хоць позна маё пакаянне,

Ды каюся ім, як магу,

Душы адшукаўшы прыстанне,

Я лёсу спазнаўшы вагу.

 

Ды хоць мая й шчырая споведзь,

А цэнз не такі й дарагі.

Мо некалі Бог не адмовіць

І крышку адпусціць грахі.

 

Танк, М. Закалыхваючы / М. Танк // Мама, маці, матуля / Л. С. Ананіч, У. А. Мачульскі, В. А. Праўдзін і [др.] – Минск, 2006. – С. 253.

Максім Танк. Закалыхваючы

 

Закалыхваючы,

Пэўна, стомленая,

Памылілася маці:

Не на верацяно,

А на сэрца маё

Сваю песню

Навіла.

Я і сёння асцярожна,

З хваляваннем

Разматваю

Клубок песень,

Каб хаця не парваць

Яе нітку.

 

 

Барадулін, Р. Чакае / Р. Барадулін // Мама, маці, матуля / Л. С. Ананіч, У. А. Мачульскі, В. А. Праўдзін і [др.] – Минск, 2006. – С. 289.

Рыгор Барадулін. Чакае…

 

За мной цікавалі і грэх, і брэх.

Сяброў і дарог мне было ўсё мала.

Сябе даганяў я,

Спазняўся, бег.

А мама мяне чакала.

 

Мой сум саладзее,

Гарчэе смех.

Сяброў забірае дарога глухая.

Сябе не дагнаў я,

Прыстаў мой спех.

А мама мяне чакае...

 

Аксёнчыц, Н. Чакае / Н. Аксёнчыц // Мама, маці, матуля / Л. С. Ананіч, У. А. Мачульскі, В. А. Праўдзін і [др.] – Минск, 2006. – С. 104.

Ніка Аксёнчыц. Вяртанне

Твой голас гукае мяне

З усіх перажытых дарог...

Я нават у стомленым сне

Ступаю на родны парог.

Дзяўчынкай іду той самай —

Гадам тут маім не старэць.

Я вярнулася, чуеш, мама,

Каб песняй цябе сагрэць.

Толькі гэта не песня, а плач.

Мая родная, мне прабач.